Language

Главная Посольство Новости

Аб кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Аўстрыі

9 чэрвеня 2017 г. у г. Вене адбыліся беларуска-аўстрыйскія кансультацыі па палітычных пытаннях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Аўстрыі. Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка,
аўстрыйскую – Генеральны сакратар (першы намеснік Міністра) Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Міхаэль Лінхарт.

Падчас  кансультацый абмеркавана шырокае кола пытанняў беларуска-аўстрыйскіх адносін, уключаючы супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах. Падрабязна абмеркавана ўзаемадзеянне з Аўстрыяй у  міжнародных і рэгіянальных арганізацыях, у тым ліку ў рамках Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) і Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (ЦЕІ) з улікам старшынства Аўстрыі ў АБСЕ і Беларусі ў ЦЕІ. Адбыўся таксама зацікаўлены абмен думкамі па тэматыке адносін Беларусі з Еўрасаюзам і актуальных пытаннях рэгіянальнай бяспекі.